Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 07 Снежань 2018 08:49

Студэнты і выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы абмеркавалі перспектывы развіцця спартыўнага арыентавання ў Беларусі

10831 5IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Арыентаванне ў Беларусі: перспектывы развіцця і міжнароднае супрацоўніцтва» прайшла 1-2 снежня.

Даследчыкі з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны і Германіі абмеркавалі перспектывы развіцця арыентавання ў Рэспубліцы Беларусь, уплыў сродкаў масавай інфармацыі на маркетынг спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні, выкарыстанне IT-тэхналогій пры правядзенні спаборніцтваў, метады і прыёмы навучання спартыўнаму арыентаванню на факультатыўных занятках. Таксама былі разгледжаны фактары прывабнасці спартыўнага арыентавання і актыўнага турызму, рэкрэацыйны патэнцыял спартыўнага арыентавання і іншыя актуальныя пытанні ў сферы дадзенага віду спорту.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі клуб спартыўнага арыентавання «Кронан» і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.