Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 07 Снежань 2018 08:49

Семінар «Базы дадзеных навуковага цытавання ў сістэме рэсурсаў Віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі» прайшоў у ГрДУ імя Янкі Купалы

univer korpusУдзельнікамі мерапрыемства сталі больш за 200 навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, магістрантаў, і супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы, ГрДМУ і ГДАУ.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся намеснік прарэктара па навуковай рабоце, начальнік навукова-даследчай часткі ГрДУ імя Янкі Купалы Антон Глазеў.

Загадчык сектара аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, кандыдат тэхнічных навук, нацыянальны каардынатар EIFL ў Рэспубліцы Беларусь Вячаслаў Брычкоўскі распавёў аб магчымасцях і прынцыпах працы Віртуальнай чытальнай залы. Спецыяліст па навучанню і навукаметрычным рэсурсам кампаніі Clаrivate Analytics Ірына Ціханкова прэзентавала магчымасці платформы Web of Science для пошуку, аналізу і прэзентацыі навуковых дасягненняў. Яна распавяла пра пошук і аналіз інфармацыі на платформе Web of Science, стварэнне і інтэрпрэтацыю справаздач па публікацыях і цытуемасці арганізацый, навуковых калектываў і аўтараў, фарміраванне тэматычнай картатэкі артыкулаў і афармленне публікацый па фарматах часопісаў з дапамогай сістэмы кіравання бібліяграфічнай інфармацыяй EndNote on-line.

Асаблівая ўвага была ўдзелена актуальным пытанням падбору і ацэнкі навуковых часопісаў для размяшчэння навуковых публікацый.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы.