Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 05 Снежань 2018 15:03

Маладзёжны фестываль «Псіхалогія для цябе» упершыню пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

logo psihМерапрыемства для вучняў 9-11 класаў, арганізаванае факультэтам псіхалогіі, адбудзецца 8 снежня.

Падчас фестывалю пра псіхалогію ў жыцці сучаснага чалавека навучэнцам раскажа доктар псіхалагічных навук, прафесар Канстанцін Карпінскі. Удзельнічаючы ў розных трэнінгах, школьнікі змогуць развіць камунікатыўныя навыкі, даведацца шмат новага пра сваі асобасныя асаблівасці, пазнаёміцца з эксперыментальнымі сацыяльна-псіхалагічнымі і інавацыйнымі праектамі, выкананымі студэнтамі факультэта псіхалогіі.

Таксама на працягу ўсёй працы фестывалю ўдзельнікі змогуць атрымаць індывідуальную кансультацыю вядучых практычных псіхолагаў, а ў заканчэнні мерапрыемства стаць удзельнікам інтэлектуальнай гульні «Інсайт».

Маладзёжны фестываль «Псіхалогія для цябе» пройдзе па адрасе вул. Леніна, 32. Пачатак - у 10.00. Старт рэгістрацыі - у 9.00.