Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 26 Лістапад 2018 15:19

Ваенны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку лепшых сярод ваенных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі

10731 0Па выніках агляду-конкурсу ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы стаў другім.

Рэйтынг ваеннай навучальнай установы вышэйшай адукацыі вызначаўся па напрамках вучэбнай, вучэбна-метадычнай і ідэалагічнай працы. Ацэньваліся стан воінскай дысцыпліны і маральна-псіхалагічны стан асабовага складу, навуковая дзейнасць, матэрыяльна-тэхнічная база, унутраная служба, забеспячэнне бяспекі ваеннай службы, фізічная падрыхтоўка і спартыўна-масавая работа.

У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі ўпраўлення ваеннай адукацыі Узброеных Сіл і прадстаўнікі іншых устаноў вышэйшай адукацыі.

Варта адзначыць, што па выніках агляду-конкурсу, кафедра тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых заняла другое месца.