Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 04 Снежань 2018 10:38

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдуць VІI Каложскія адкрытыя абласныя навукова-адукацыйныя чытанні

univer korpusКанферэнцыя, прысвечаная тэме «Моладзь: свабода і адказнасць», аб'яднае больш за 180 удзельнікаў: філолагаў, філосафаў, гісторыкаў, культуролагаў, школьнікаў, навучэнцаў каледжаў і педагогаў, студэнтаў, выкладчыкаў і прадстаўнікоў духавенства.

 

У рамках канферэнцыі, якая пройдзе 5-6 снежня, яе ўдзельнікі абмяркуюць такія пытанні, як «Свабода чалавека: дар ці цяжар?»; «Суадносіны свабоды і неабходнасці ў сацыякультурнай дынаміцы: гісторыя і сучаснасць»; «Моладзь і царква». Удзельнікі ўспомняць 1030-годдзе Хрышчэння Русі, 400-годдзе беларускага Буквара, 190-годдзе Льва Талстога. Будуць працаваць дыскусійная пляцоўка «Мая будучыня - на радзіме ці за мяжой» і педагагічная майстэрня «Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей: педагагічная падтрымка развіцця адказнасці ў маладых бацькоў».

Удзельнікамі навуковага форуму стануць выкладчыкі, магістранты і студэнты гродзенскіх і мінскіх універсітэтаў, настаўнікі, навучэнцы старэйшых і сярэдніх класаў школ і каледжаў з Гродна, Скідзеля, Азёраў, Шчучына, Дзятлава, Ваўкавыска, Турца, Смаргоні, Астраўца, Слоніма, а таксама прадстаўнікі духавенства.

5 снежня Чытанні будуць праходзіць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, 6 снежня праца працягнецца ў гімназіі № 2, СШ № 38 і ў ДУА «Яслі-сад № 69 г. Гродна".

Мерапрыемства з'яўляецца рэгіянальным этапам Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў, якія рэгулярна праводзяцца ў Маскве пад эгідай РПЦ. Заснавальнікамі Каложскіх чытанняў штогод выступаюць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гродзенская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, Галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі, а таксама Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі.

З праграмай VІI Каложскай адкрытых абласных навукова-адукацыйных чытанняў можна азнаёміцца  ў  дадатку.