Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 29 Лістапад 2018 17:00

7 медалёў Рэспубліканскай Універсіяды - 2018 па дзюдо заваявалі студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы

10765 4Спаборніцтвы Рэспубліканскай Універсіяды - 2018 па дзюдо сярод мужчынскіх і жаночых каманд прайшлі з 23 па 25 лістапада ў Мінску.

 

У асабістых спаборніцтвах у вагавай катэгорый 66 кг першае месца заваяваў студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Уладзіслаў Сураў.

Студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Ганна Максімава стала трэцяй у вагавай катэгорыі 48 кг.

Золата ў вагавай катэгорыі 57 кг удастоена магістрантка факультэта фізічнай культуры Ксенія Даніловіч.

Срэбным прызёрам у вагавай катэгорыі 78 кг стала студэнтка 5 курса юрыдычнага факультэта Юлія Трахневіч.

Дзве бронзы ў абсалютнай катэгорыі і катэгорыі 78 кг заваявала магістрантка факультэта псіхалогіі Кацярына Калюжная.

Вынікам выступленняў жаночай зборнай стала камандная бронза. Асабісты трэнер дзяўчат жаночай каманды - загадчык кафедры спартыўных гульняў Аляксандр Бардзін.