Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 26 Лістапад 2018 08:47

Вынікі спаборніцтваў па баскетболе сярод мужчынскіх каманд у рамках круглагадовай Спартакіяды падвялі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

93На працягу двух тыдняў, з 12 па 22 лістапада, дзесяць каманд факультэтаў змагаліся за званне лепшай.

 

Па выніках спаборніцтваў  перамогу атрымала каманда інжынерна-будаўнічага факультэта. Кіраўнік фізічнага выхавання - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Багурын.

Другое месца заняла каманда факультэта матэматыкі і інфарматыкі. Кіраўнік фізічнага выхавання - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Флёрка.

Трэцяй стала каманда факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання. Кіраўнік фізічнага выхавання - выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Віталь Радзецкі.

«Лепшым гульцом турніру» стаў студэнт 1 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Сяргей Лемяшэўскі. «Лепшым разыгрываючым» названы студэнт 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Рыгор Крук, а тытул «Лепшага нападніка» заваяваў курсант 4 курса ваеннага факультэта Багдан Макарэвіч.

Галоўны суддзя спаборніцтваў - дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спортаВиталий Маклакоў. Галоўны сакратар - інструктар па фізічнай культуры Спартыўнага клуба Ігар Шаціла.

Упершыню ў перапынках паміж гульнёй перад гледачамі выступілі ўдзельнікі секцыі чырлідзінгу ўніверсітэта. Кіраўнік- старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Флёрка.