Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 26 Лістапад 2018 08:47

Юрыдычнаму факультэту 40 гадоў: урачысты пашыраны сход працоўнага калектыву адбыўся ў ГрДУ імя Янкі Купалы

AMG 7146Павіншаваць факультэт з урачыстай падзеяй прыйшлі кіраўніцтва ўніверсітэта і арганізацый, з якімі паспяхова супрацоўнічае факультэт, а таксама выкладчыкі, супрацоўнікі, выпускнікі і студэнты.

Увазе гасцей мерапрыемства быў прапанаваны відэаролік пра гісторыю і сучаснасць юрыдычнага факультэта. З фільма ўдзельнікі мерапрыемства даведаліся, што факультэт аб'ядноўвае больш за 7000 тысяч выпускнікоў, каля 2000 студэнтаў і больш за 50 высокакваліфікаваных выкладчыкаў. Імёны выпускнікоў юрфака Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы вядомыя не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і далёка за яе межамі. Яны займаюць адказныя пасады і вырашаюць важныя дзяржаўныя задачы. Гэта генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько, Міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі, намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Святлана Рахман, старшыня Гродзенскага абласнога суда Аляксандр Корзун, пракурор горада Гродна Уладзімір Клішын. Многія з іх прысутнічалі ў зале.

З прывітальным словам і віншаваннямі да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнулася рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка:

- Сёння вельмі знамянальны дзень у нашым універсітэце. Таму што прыгожую дату святкуе малады, крэатыўны факультэт. Сорак гадоў - гэта калі ўжо ёсць нешта за плячыма, і калі ўсё яшчэ наперадзе. Гэта час, калі можна карыстацца дывідэндамі таго, што зроблена, але ўсведамляць, што яшчэ так шмат можна зрабіць. Вялікі дзякуй прафесарска-выкладчыцкаму складу за падрыхтоўку кадраў, заказчыкам кадраў за неабыякавасць, выпускнікам - таму што вы наш гонар, і студэнтам - за тое, што вы выбралі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Стаўце перад сабой вялікія мэты і дасягайце вялікіх вынікаў.

Ірына Фёдараўна ўручыла дэкану юрыдычнага факультэта Святлане Чабуранавай каштоўны падарунак за шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі, поспехі ў навукова-педагагічнай дзейнасці і значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных юрыдычных кадраў, а таксама сертыфікат на 5 тысяч рублёў на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы факультэта.

Віншуючы выкладчыкаў і студэнтаў юрыдычнага факультэта з юбілеем, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Юрый Сянько адзначыў: «Выпускнікі нашай alma mater працуюць сёння ў розных установах, услаўляючы ўніверсітэт і факультэт, тую спецыяльнасць, якую яны атрымалі падчас вучобы».

Словы віншавання выкладчыкам, студэнтам і выпускнікам адрасавалі начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Андрэй Кавальчук, начальнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці Аляксандр Жукаў, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Бекетаў. Творчасці і неардынарнасці, нестандартных рашэнняў, здароўя і дабрабыту студэнтам і выкладчыкам пажадаў намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь Максім Варонін.

Са значнай датай факультэт павіншавалі пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Корзун, начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка, старшыня эканамічнага суда Гродзенскай вобласці Дзяніс Валдайцаў, начальнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці Алег Шандаровіч, начальнік інспекцыі МПЗ па Гродзенскай вобласці Лідзія Сямашка, намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Святлана Рахман, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога суда Ігар Ярмак, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Вярсоцкі, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Алена Новік, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення юстыцыі - галоўны судовы выканаўца па Гродзенскай вобласці Віктар Вішнеўскі, старшыня Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў Вадзім Чарапіца, старшыня прафсаюзнага камітэта супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ігар Кергет.

Таксама ў рамках мерапрыемства супрацоўнікам юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы былі ўручаны ўзнагароды.

Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу Ганна Аўдзей і загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рыма Ключко. Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь удастоены дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рыгор Траццякоў.

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўзнагароджаны дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу Авак Вартанян, дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу Вольга Ластоўская, старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу Дзмітрый Кудзель, дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Уладзімір Соркін.

Грамата ГрДУ імя Янкі Купалы ўручана вядучаму спецыялісту дэканата Марыне Грыгенча, загадчыку кафедры міжнароднага права Марыне Ігнацік, дацэнту кафедры міжнароднага права Жанне Хацук.

Падзяка ГрДУ імя Янкі Купалы аб'яўлена сакратару дэканата Марыне Гайдук, старэйшаму выкладчыку кафедры міжнароднага права Таццяне Ганчар, спэцыялісту вучэбна-метадычнага кабінета юрыдычнага факультэта Алене Коваль, старэйшаму выкладчыку кафедры міжнароднага права Эдварду Калоша, спэцыялісту дэканата Вользе Маліноўскай, старэйшаму выкладчыку кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і правы Артуру Міськевічу, лабаранту кафедры грамадзянскага права і працэсу Дар'і Пісаравай, сакратару дэканата юрыдычнага факультэта Гражыне Тубялевіч, выкладчыку кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Канстанціну Янчурэвічу.

За шматгадовую працу і ў сувязі з 40-годдзем юрыдычнага факультэта прэміраваны загадчык вучэбна-метадычным кабінетам Ала Выдра, старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Наталля Габец, лабарант кафедры міжнароднага права Алёна Завадская, старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу Наталля Рамульт.

Ганаровай граматай Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны рэктар універсітэта Ірына Кітурка, дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава, загадчык кафедры міжнароднага права Марына Ігнацік.

Удзячнасцю начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні - выкладчык-стажор кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Максім Дудко, дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Ірэна Кірвель, старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Алена Корнева, старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу Наталля Рамульт.

Ганаровая грамата Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь уручана загадчыку кафедры грамадзянскага права і працэсу, доктару юрыдычных навук, прафесару Ігару Мартыненка, загадчыку кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, кандыдату юрыдычных навук, дацэнту Валерыі Сядзельнік. Падзяку Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь - дацэнту кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Вадзіму Хілюта, дацэнту кафедры міжнароднага права, кандыдату юрыдычных навук, дацэнту Аксане Шупіцкай. Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Генадзь Шыханцоў. Падзякай старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта - прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, доктар гістарычных навук, прафесар Іван Басюк. Ганаровай граматы Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў удастоена намеснік дэкана, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Ірына Майсеева. Падзячным лістом адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна ўзнагароджана старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Алена Корнева, Ганаровай граматай Беларускай натарыяльнай палаты - дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу Ірэна Кірвель.

Граматы ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці ўдастоена загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Рыма Ключко. Падзякі начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці - дацэнт кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Генадзь Шыханцоў.

Ганаровай граматы Цэнтральнага камітэта прафсаюзаў удастоена дацэнт кафедры міжнароднага права, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Лілія Абрамчык. Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога аддзялення прафсаюзаў узнагароджаны старшы выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу Наталля Бадак, дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу, кандыдат палітычных навук, дацэнт Мікалай Ватыль. Ганаровай граматай першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў універсітэта - дацэнт кафедры міжнароднага права, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Андрэй Богустаў, старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Вольга Еўдакіменка і старшы выкладчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Юлія Рахатка.

Музычныя нумары для ўдзельнікаў мерапрыемства выканалі студэнты, супрацоўнікі і выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.