Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 22 Лістапад 2018 10:27

Работы студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы будуць прадстаўлены на XII міжвузаўскі конкурс студэнцкіх фільмаў «Видеорадиус БНТУ - 2018»

2 videoradiusУ фінал конкурсу выйшлі відэарэпартаж Медыя STАRt і ролік «Мой родны кут, як ты мне мілы», падрыхтаваныя студэнтамі ГрДУ імя Янкі Купалы.

 

Па словах арганізатараў, конкурс накіраваны на выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі, далучэнне студэнцтва да папулярных сацыяльна-значных формаў моладзевай аматарскай творчасці з дапамогай выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій, тэхнічных рэсурсаў і сродкаў.

Мастацкая праграма накіравана на адраджэнне духоўных, маральных, эстэтычных каштоўнасцей, а таксама праява наватарскіх, арыгінальных і крэатыўных ідэй.

22 лістапада ў БНТУ адбудзецца фінальнае кіна-шоу і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і намінантаў конкурсу.

Пакінуць свой голас за прадстаўнікоў купалаўскага ўніверсітэта (ролікі 6 і 9) можна па спасылцы.