Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 20 Лістапад 2018 14:44

У ГрДУ імя Янкі Купалы ў пяты раз стартавала акцыя бязвыплатнага добраахвотнага донарства

10669 6Мерапрыемства праходзіць у рамках Рэспубліканскай акцыі па прапагандзе і развіццю бязвыплатнага донарства крыві сярод моладзі і студэнтаў «У Беларусi добрае сэрца!» і працягнецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы да 22 лістапада.

 

Як распавяла начальнік Цэнтра аховы здароўя Алена Кузьміцкая, больш за 140 супрацоўнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў купалаўскага ўніверсітэта бязвыплатна плануюць стаць добраахвотнымі донарамі крыві. Для кожнага ўдзельніка акцыі прадастаўляецца донарскі сняданак: салодкі чай, печыва, гематаген, сок, мінеральная вада.

Па словах Алены Іванаўны, пераліванне кампанентаў і прэпаратаў крыві штогод дазваляе ратаваць мільёны чалавечых жыццяў, таму попыт на кроў расце. Дзякуючы гэтаму можна падоўжыць жыццё пацыентаў, палепшыць якасць іх жыцця, а таксама зрабіць магчымым правядзенне складаных медыцынскіх працэдур і хірургічных аперацый. У Беларусі ўсё шырэй праводзяцца трансплантацыя печані, нырак, сэрца, што патрабуе актыўнага прыцягнення донараў.

Акцыя добраахвотнай бязвыплатнай здачы крыві будзе праходзіць з 9.00 да 13.00 у розных карпусах універсітэта:

Сёння, 20 лістапада, - у навучальным корпусе №6 па адрасе: вул. Захарава, 32, кабінет даўрачэбнага прыёму (1 паверх), 21 лістапада - у навучальным корпусе №5 па адрасе: вул. Леніна, 32, кабінет №26, 22 лістапада - у навучальным корпусе №7 па адрасе: вул. Гаспадарчая, 23, каб.109 (Цэнтр аховы здароўя).

Нагадаем што для таго, каб стаць донарам, неабходна загадзя запісацца ў Цэнтры аховы здароўя па адрасе вул. Гаспадарчая, 23, каб. 109. Кожны жадаючы прыняць удзел у акцыі павінен пры сабе мець пашпарт (рэгістрацыя ў Гродне ці Гродзенскай вобласці не менш за 6 месяцаў); даведку аб праходжанні флюараграфічны абследавання; даведку ўрача аб стане здароўя донара, выдадзеную ў Цэнтры аховы здароўя ўніверсітэта або паліклініцы па месцы жыхарства; для жанчын - даведку гінеколага з указаннем захворванняў, родаў, аперацый за апошні год; для мужчын - ваенны білет або прыпісное пасведчанне.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца па тэл: 48 70 06, 41 01 52.