Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 16 Лістапад 2018 17:59

Па запрашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі студэнты трох універсітэтаў Гродна наведалі Палац Незалежнасці

2Мерапрыемства адбылося 14 лістапада.

Запрашэнне студэнты атрымалі ў час сустрэчы Кіраўніка дзяржавы са студэнтамі Гродзеншчыны, якая адбылася на базе ГрДУ імя Янкі Купалы 19 кастрычніка 2018 года.

Палац Незалежнасці Рэспублікі Беларусь наведалі студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

Студэнты і супрацоўнікі навучальных устаноў наведалі залы Палаца Незалежнасці, у якіх праходзяць дзяржаўныя нарады, буйныя міжнародныя мерапрыемствы і іншыя знакавыя сустрэчы. Экскурсанты азнаёміліся з размешчаным у будынку зімовым садам і музеем падарункаў, якія ўручалі Прэзідэнту Беларусі яго замежныя калегі, кіраўнікі розных арганізацый, вядомыя бізнесмены і спартсмены. Гасцям падрабязна распавялі пра этапы будаўніцтва Палаца Незалежнасці, яго архітэктурных асаблівасцях, а таксама паказалі відэафільм аб тым, як ён ствараўся.

Таксама падчас экскурсіі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы перадалі Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку ікону Мікалая Цудатворца. Абраз выраблена з бурштынавай дробкі і натуральнага балтыйскага бурштыну, упрыгожана жэмчугам і кабашонамі з каштоўных і паўкаштоўных камянёў. Працу выканала выпускніца філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Вераніка Біжака.

По материалам БелТА