Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 16 Лістапад 2018 14:30

Дзень студэнцкага самакіравання праходзіць у ГрДУ імя Янкі Купалы (Пастаянна АБНАЎЛЯЕЦЦА)

992Мерапрыемства праходзіць у рамках Тыдня самакіравання і прымеркавана да Міжнароднага дня студэнта.

У рамках Тыдня самакіравання студэнцкі актыў ГрДУ імя Янкі Купалы сустрэўся з рэктарам ГрДУ імя Янкі Купалы и студэнцкімі актывамі ГДАУ и ГрДМУ, прыняў удзел у Рэспубліканскім прафсаюзным форуме студэнцтва «Студэнцкая восень».

Сёння студэнты-купалаўцы прынялі экзамен у выкладчыкаў, падчас якога правялі тэсціраванне і вуснае апытанне. Экзаменацыйная камісія строга сачыла за дысцыплінай у аўдыторыі і ставіла выніковыя адзнакі ў заліковую кніжку. Акрамя таго, актывісты студэнцкага савета паспрабуюць сябе ў ролі прарэктараў, дэканаў і начальнікаў аддзелаў.

На факультэтах у кожнага ёсць магчымасць пакінуць свае словы на дошцы пажаданняў і стаць уладальнікам флаера ўдачы. На працягу тыдня рабяты ходзяць на заняткі іншых факультэтаў і абменьваюцца ведамі, робяць арыгінальныя сэлфі з выкладчыкамі.

Завяршальным мерапрыемствам Тыдня самакіравання стане  фінал XXIII конкурса студэнцкай самадзейнасці «Alma mater – любовь с первого курса».