Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 27 Кастрычнік 2015 09:00

Прадстаўнікі факультэта фізічнай культуры прынялі ўдзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Спартыўнае арыентаванне ў Беларусі: сучасны стан і тэндэнцыі развіцця»

IMG 8554У канферэнц-зале ЦСК «Нёман» 23 кастрычніка 2015 года ўпершыню ў Беларусі адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Спартыўнае арыентаванне ў Беларусі: сучасны стан і тэндэнцыі развіцця».

У сустрэчы прынялі ўдзел каля 50 дэлегатаў, якія прадстаўлялі розныя арганізацыі і ўстановы Беларусі, блізкага і далёкага замежжа, сярод іх Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, упраўленне спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, абласны дыспансер спартыўнай медыцыны, абласное ўпраўленне МНС, ДЛГУ «Гродзенскі лясгас», Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, Беларуская асацыяцыя «Конкурс», а таксама Смаленская дзяржаўная акадэмія фізічнай культуры, спорту і турызму. Удзельнікам канферэнцыі стаў таксама кантралёр Міжнароднай федэрацыі арыентавання (ІАФ), галоўны трэнер зборнай каманды Рэспублікі Польшча па велаарыентаванню Ян Цагелка.

Увазе спартыўнай грамадскасці былі прапанаваны даклады аб стане спартыўнага арыентавання ў Беларусі і свеце і перспектывах развіцця гэтага віду спорту.

Каардынатарам канферэнцыі выступіў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту ГрДУ імя Янкі Купалы, старшыня абласной федэрацыі спартыўнага арыентавання Эдвард Станіслававіч Ародзь.

З усімі навінамі факлуьтэта фізічнай культуры можна азнаёміцца тут.