Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 14 Лістапад 2018 14:50

Абарону інтэлектуальнай уласнасці абмеркавалі на факультэце эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы

risebaЗанятак прайшоў у рамках дзеючай дамовы аб міжнародным супрацоўніцтве ГрДУ імя Янкі Купалы з Вышэйшай школай бізнесу, мастацтваў і тэхналогій «RISEBA».

Вебінар быў арганізаваны для студэнтаў 4 курса спецыяльнасці эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве ў рамках дысцыпліны «Эканоміка і кіраванне інавацыямі» дацэнтам Таццянай Гараевай і доктарам эканамічных навук, прафесарам Вышэйшай школы бізнэсу, мастацтваў і тэхналогій «RISEBA» Таццянай Васільевай.

Таццяна Васільева распавяла пра асаблівасці аховы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама арганізацыі інавацыйнай дзейнасці ў Латвіі і іншых еўрапейскіх краінах, прадставіла прыклады інавацыйных кампаній, якія ажыццяўляюць актыўную рэгістрацыю прамысловай уласнасці за мяжой. Студэнты мелі магчымасць задаваць пытанні, дзяліцца сваім меркаваннем па праблемных аспектах аховы інтэлектуальнай уласнасці ў ходзе актыўнай дыскусіі.

Правядзенне вебінара дазволіла студэнтам факультэта эканомікі і кіравання пазнаёміцца з інавацыйнымі тэхналогіямі дыстанцыйнага навучання. Дадзеная форма правядзення заняткаў прадстаўляе цікавасць для студэнтаў, у сувязі з гэтым практыка арганізацыі падобных мерапрыемстваў з замежнымі партнёрамі будзе працягнута.

У тэму:

Таццяна Васільева ў цяперашні час узначальвае вучоны савет «RISEBA», з'яўляецца дырэктарам Цэнтра Інфармацыйных тэхналогій і матэматыкі, выбрана членам Еўрапейскай камісіі па стандартызацыі платформы інфармацыйнай тэхналогіі і камунікацыі ад Латвіі. Мае сертыфікат «Банкаўскі спецыяліст» Асацыяцыі камерцыйных банкаў Латвіі і Institute of Financial Services; сертыфікат Латвійскай нацыянальнай асацыяцыі якасці «Кіраўнік сістэмы якасці», з'яўляецца індывідуальным членам Латвійскай Асацыяцыі Інфармацыйнай тэхналогіі і камунікацыі (LIKTA), яна ўключана ў базу дадзеных незалежных экспертаў для Еўрапейскіх даследаванняў і інавацыі; выбрана членам Еўрапейскай камісіі па стандартызацыі платформы інфармацыйнай тэхналогіі і камунікацыі ад Латвіі.