Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 12 Лістапад 2018 14:37

Магістрантка ГрДУ імя Янкі Купалы заваявала золата на Чэмпіянаце свету па самба

10584 1Спаборніцтвы прайшлі з 9 па 11 лістапада ў Бухарэсце (Румынія).

У складзе зборнай Рэспублікі Беларусь бліскуча выступіла магістрантка ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяна Мацко, заваяваўшы золата ў вагавай катэгорыі 64 кг. Асабісты трэнер спартсменкі - загадчык кафедры спартыўных гульняў Аляксандр Бардзін.

Варта адзначыць, што залатая медаль чэмпіянату свету для Таццяны Мацко - трэцяя за апошнія гады. Беларуска стала першай на сусветных форумах у Сафіі ў 2016 годзе і ў Сочы ў 2017, а таксама на I Еўрапейскіх гульнях у Баку.

 

10584 2