Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 01 Кастрычнік 2018 10:57

VI дабрачынная студэнцкая выстава-кірмаш «Беларусь хлебасольная» прайшла на юрыдычным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы

10210 4Стравы беларускай нацыянальнай кухні і творчыя нумары прадставілі выкладчыкі, студэнты і іх бацькі.

 

Характэрна, што ў гэтым годзе мерапрыемства прымеркавана да 40-годдзя юрыдычнага факультэта.

Па выніках работы кірмашу былі вызначаны пераможцы, прызёры і намінанты выставы-кірмашу. Дыпломы III ступені атрымалі студэнты 181 і 185 груп спецыяльнасці «Правазнаўства». Другое месца журы прысудзіла калектывам 183 і 172 груп спецыяльнасці «Правазнаўства». Дыпломамі I ступені былі ўзнагароджаны ўдзельнікі 181 групы спецыяльнасці "Міжнароднае права" (куратар - Наталля Габец) і 173 групы спецыяльнасці «Правазнаўства» (куратар - Рыгор Траццякоў).

Таксама былі вызначаны дыпломы ў дадатковых намінацыях. Дыпломам у намінацыі «Лепшы зазывала» былі ўзнагароджаны студэнты 173 групы спецыяльнасці «Правазнаўства». Намінантамі за лепшы пачастунак сталі студэнты 182 і 172 груп спецыяльнасці «Правазнаўства», а за лепшае афармленне стала - 185 група спецыяльнасці «Правазнаўства». Намінацыяй «Лепшы касцюм» былі адзначаны студэнты 182 групы спецыяльнасці "Эканамічнае права".

Агульная сума сабраных у рамках работы выставы-кірмашу добраахвотных ахвяраванняў склала 400 рублёў.

На сабраныя грошы будуць набыты неабходныя тавары для выхаванцаў Васілішкаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, з якім ГрДУ імя Янкі Купалы супрацоўнічае на працягу многіх гадоў.