Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 01 Лістапад 2018 10:48

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у сустрэчы Старшыні РГА «Белая Русь» Генадзія Давыдзька з актывам арганізацыі ў Гродне

10487 1Адкрыты дыялог лідэра «Белай Русі» Генадзія Давыдзька з актывам грамадскага аб'яднання адбыўся ў Гродне 30 кастрычніка.

 

Мерапрыемства аб'яднала больш за 80 актывістаў рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Яго ўдзельнікі абмеркавалі перспектывы, напрамкі сумеснай работы, прыцягненне ў шэрагі аб'яднання моладзі, а таксама павышэнне статусу «Белай Русі».

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на сустрэчы прадставілі сакратар першаснай арганізацыі ПА РГА «Белая Русь» універсітэта Валянціна Есіна, старшыня першаснай студэнцкай арганізацыі «Белая Русь» Аляксей Апановіч, член студэнцкай арганізацыі «Белая Русь» Кірыл Яфімавіч.

10487 2