Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 29 Кастрычнік 2018 11:29

Сустрэча з вядомым расійскім гісторыкам, грамадскім дзеячам, прафесарам кафедры паліталогіі МДІМА Андранікам Мігранянам адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

2Мерапрыемства пройдзе ў фармаце адкрытага дыялогу 31 кастрычніка.

 

Удзельнікі змогуць задаць пытанні госцю і абмеркаваць актуальныя тэндэнцыі сучаснага грамадства.

Варта адзначыць, што сустрэчы з вядомымі расійскімі журналістамі, рэдактарамі, рэжысёрамі, навукоўцамі ў рамках Інавацыйнага медыйнага кластара Гродзенскай вобласці па ініцыятыве ГА «Беларускі саюз журналістаў» пры падтрымцы міжнароднай медыяклуба «Фармат-А3» праходзяць у ГрДУ імя Янкі Купалы пачынаючы з 2016 года.

У 2018-м ужо адбыліся адкрытыя дыялогі з Героем Расіі, лётчыкам-касманаўтам Юрыем Батурыным, лаўрэатам міжнароднай прэміі ў галіне фотажурналістыкі World Press Photo 2016 г. Уладзімірам Песняй, літаратуразнаўцам і культуролагам, навукоўцам з сусветным імем, прафесарам Аляксандрам Мікалаевічам Ужанковым, расійскім палітолагам, вядучым аўтарскай праграмы на радыё «Комсомольская правда», калумністам «Газеты.Ru» і газеты «Вячэрняя Масква» Георгіем Боўтам.

Сустрэча з прафесарам Адранікам Мігранянам пройдзе 31 кастрычніка ў 15:00 у галоўным корпусе ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: вул. Ажэшка, 22.

Рэгістрацыя па тэлефонах: +375173271854, +375296300227, а таксама па e-mail: best_format_a3@mail.ru. Уваход вольны.

У тэму:

Андранік Мігранян скончыў Маскоўскі Дзяржаўны інстытут міжнародных адносін. Кандыдат гістарычных навук. Чытаў лекцыі па эканоміцы і паліталогіі ва Універсітэце Сан-Дыега (ЗША), кіраваў Цэнтрам па вывучэнні сацыяльна-палітычных праблем і міждзяржаўных адносін СНД Інстытута міжнародных палітычных і эканамічных даследаванняў РАН, займаў пасаду галоўнага дарадцы Камітэта па міжнародных адносінах ВС РФ.

Са студзеня 1995 году - галоўны рэдактар штотыднёвіка «Мая газета», заснаванага выдавецкім домам «Новы Погляд». Газета выходзіць у якасці бясплатнага дадатку да газет «Маскоўская праўда», «Новы погляд».

Аўтар некалькіх сотняў артыкулаў па праблемах гісторыі і паліталогіі, аўтар кніг «Дэмакратыя і маральнасць», «Расія ў пошуках ідэнтычнасці», «Расія - ад хаосу да парадку?».