Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 26 Кастрычнік 2018 16:56

У ГрДУ імя Янкі Купалы стартуе конкурс «Валанцёр года»

10463 3Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты, якія актыўна праяўляюць сябе ў валанцёрскім руху ўніверсітэта.

 

Як распавялі арганізатары, конкурс накіраваны на папулярызацыю і развіццё валанцёрскага руху ва ўніверсітэце, падтрымку найбольш актыўных валанцёраў, членаў валанцёрскіх атрадаў, грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, стварэнне ўмоў для развіцця дзелавой актыўнасці і самарэалізацыі студэнцкай моладзі, павышэнне матывацыі ўдзелу студэнтаў у сацыяльна-значнай дзейнасці і развіццё лідэрскіх кампетэнцый студэнцкай моладзі.

Конкурс ўключае ў сябе некалькі заданняў. Першым стане прэзентацыя сваёй валанцёрскай дзейнасці з апісаннем мерапрыемстваў і рэалізаваных праектаў. Удзельнікам прапануюць напісаць эсэ «Я - валанцёр», якое члены журы ацэняць на арыгінальнасць, аргументаванасць, паўнату раскрыцця тэмы, эмацыянальнасць, вобразнасць выказвання, сцісласць, лагічнасць, даступнасць выкладу, пісьменнасць, правільнасць маўлення, адпаведнасць нормам літаратурнай мовы.

Таксама канкурсанты прадставяць праект па розных напрамках, сярод якіх - сацыяльнае валанцёрства, валанцёрства ў ЗОЖ, эка-валанцёрства і валанцёрства ў культурнай спадчыне.

Заяўкі для ўдзелу неабходна падаць да 1 лістапада. З патрабаваннямі да прадстаўляемых матэрыялаў і ўмовамі конкурсу можна азнаёміцца ў дадатку.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні выхаваўчай працы з моладдзю па адрасе: вул. Ажэшка і па тэлефоне 731986.   E-mail uvr@grsu.by.