Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 26 Кастрычнік 2018 10:48

Распрацоўкі вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы прадстаўлены на выставе «Патэнцыял Рэспублікі Беларусь і Украіны»

sm fullВыстава праходзіць у рамках Першага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў Гомелі.

 

На выставе прадстаўлены распрацоўкі і прадукцыя вядучых беларускіх і ўкраінскіх кампаній у сферах машынабудавання і нафтахіміі, навукі і тэхналогій, транспарту і лагістыкі, сельскай гаспадаркі і харчавання, лёгкай прамысловасці, турызму і аховы здароўя. Усяго ў выставе прадукцыі рэгіёнаў Беларусі і Украіны прымаюць удзел больш за 140 вытворцаў.

Сярод экспанатаў Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы - аднаразовыя здымныя насадкі для апарата гідравакуумаспірацы «Лорвак», а таксама прадукцыя РУП «Вучэбна-навукова-вытворчы цэнтр «Технолаб».

Насадка «Лорвак» створана сумесна з калегамі з ГрМУ і ўкаранеюцца ва ўстановах аховы здароўя Гродна. Аднаразовыя здымныя насадкі для апарата гідравакуумаспірацы «Лорвак» дазваляюць паскорыць працэс лячэння хранічных захворванняў горла, у прыватнасці, запалення паднябенных міндалін.

Распрацоўкі РУП «ВНВЦ «Технолаб» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы - гэта лабараторныя практыкумы і дэманстрацыйныя эксперыменты па фізіцы, хіміі, біялогіі, экалогіі, фізічнай культуры. Яны створаны ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, і могуць выкарыстоўвацца ў школах, каледжах, сярэдніх спецыяльных навучальных установах і ўстановах вышэйшай адукацыі. Варта адзначыць, што прадукцыя РУП «ВНВЦ «Технолаб» запатрабавана не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.