Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 16 Кастрычнік 2018 11:05

У ГрДУ імя Янкі Купалы абмеркавалі актуальныя праблемы псіхалогіі асобы і сацыяльнага ўзаемадзеяння

10372 93Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя прайшла на факультэце псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Алег Раманаў і дэкан факультэта псіхалогіі Ганна Ракіцкая, якія пажадалі ўсім паспяховай і плённай працы.

У рамках канферэнцыі вынікі сваіх даследаванняў прадставілі доктар псіхалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Канстанцін Карпінскі, доктар псіхалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры тэхналогіі і методыкі выкладання Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірына Андрэева, доктар псіхалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі Херсонскага дзяржаўнага ўніверсітэта Алена Блінова, доктар сацыялагічных навук, прафесар, прафесар кафедры псіхалогіі і педагагічнага майстэрства Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Віктар Шэйнаў.

У фармаце круглага стала «Змяненне асобы ў сучасным сацыякультурным кантэксце» даследчыкі абмеркавалі пытанні асобы ў XXI стагоддзі, уплыў каштоўнасцяў сучаснага грамадства, ідэнтычнасць асобы ў сучасным грамадстве і ў віртуальнай прасторы, пагрозы бяспекі асобы ў сітуацыі актыўных міграцыйных працэсаў.

Падчас секцыйнага пасяджэння адбылася ажыўленая навуковая дыскусія, падчас якой выступоўцы распавялі пра тэарэтычныя і метадычныя асновы, дызайн і асноўныя вынікі даследавання.

Суарганізатарамі канферэнцыі выступілі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Псіхалагічны інстытут Расійскай акадэміі адукацыі, Яраслаўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. К. Д. Ушынскага, Мардоўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Н. П. Агарава, Кастрамскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. М. А. Някрасава, Сумскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. А. С. Макаранка, Херсонскі дзяржаўны ўніверсітэт, Універсітэт у Беластоку.