Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 12 Кастрычнік 2018 11:29

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка прымае ўдзел у V Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі (БУДЗЕ ДАПОЎНЕНА)

forumПленарнае пасяджэнне V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі з удзелам кіраўнікоў дзяржаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбудзецца ў Магілёве.

 

У пленарным пасяджэнні V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, якое прысвечана тэме «Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва», прыме ўдзел рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.

Падчас пленарнага пасяджэння будуць абмяркоўвацца прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактару інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва.

Напярэдадні, 11 кастрычніка, на форуме адбыліся пасяджэнні секцый. Яны прысвячаліся пяці асноўным напрамкам: аграрная палітыка, уніфікацыя і гарманізацыя заканадаўстваў, лічбавая эканоміка, моладзевая палітыка, міжнародная дзейнасць і эканамічная бяспека. У Магілёве, які ў гэтыя дні стаў сталіцай саюзнай інтэграцыі, сабраліся больш за 20 губернатараў рэгіёнаў Расіі, а таксама 17 кіраўнікоў прадстаўнічых органаў улады расійскіх рэгіёнаў. Асаблівасцю форуму стала выстава-кірмаш рамёстваў, дзе сваю прадукцыю прадставілі майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і фальклорныя аматарскія калектывы Беларусі і Расіі. На нацыянальных святочных экспазіцыях праходзяць майстар-класы, выставы-продажы вырабаў мастацкіх рамёстваў, народныя гульнявыя атракцыёны, фальклорныя гульнявыя праграмы з удзелам аматарскіх калектываў, дэгустацыя нацыянальных страў, спаборніцтвы і іншыя мерапрыемствы. На працягу ўсіх дзён працы выставы-кірмашу арганізавана канцэртная праграма «Садружнасць культур - і садружнасць народаў» з удзелам аматарскіх калектываў Беларусі і Расіі. Адкрыты пляцоўкі, дзе рэгіёны Беларусі прадстаўляюць свой гандлёва-эканамічны, гісторыка-культурны і турыстычны патэнцыял. Форум праводзіцца пад эгідай Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі.

Улас. інф. і па матэрыялах БЕЛТА