Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 12 Кастрычнік 2018 10:17

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося чарговае пасяджэнне агульнаўніверсітэцкага студэнцкага дыскусійнага клуба «Новае пакаленне»

10351 1Сустрэча прайшла ў фармаце трэнінгу «Падтрымай дыялог: прыёмы паспяховай камунікацыі».

Удзельнікі разгледзелі складаныя сітуацыі ў зносінах, прапанавалі шляхі іх пераадолення. Заданні запатрабавалі ад іх умення камунікаваць з самымі нечаканымі людзьмі на самыя разнастайныя тэмы: аб прафесійным самавызначэнні, пра адпачынак і запаветныя жаданні, пра плюсы і мінусы уласнай асобы, пра родную навучальную установу, аб фінансавых перавагах.

Цёплыя пажаданні адзін аднаму ў канцы пасяджэння сталі лагічным завяршэннем камунікавання, падчас якога ўдзельнікі падзяліліся пазітывам, яркімі эмоцыямі, арыгінальнымі выказваннямі і бліскучым гумарам. У якасці трэнера выступіла выкладчык факультэта псіхалогіі Ксенія Гіль, якой дапамагалі студэнты-псіхолагі.

Дыскусійны клуб дзякуе удзельнікам і чакае ўсіх на наступным пасяджэнні, якое адбудзецца 8 лістапада ў 18.00.