Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 10 Кастрычнік 2018 11:13

ГрДУ імя Янкі Купалы наведаў прафесар Эканамічнай Акадэміі імя Д. Цэнава Красімір Шышманаў

10276 3Сустрэча адбылася ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва факультэта эканомікі і кіравання па праграме ERASMUS + і праграмы «Запрошаны прафесар».

Вядомы балгарскі эксперт, прафесар Эканамічнай Акадэміі імя Д. Цэнава, доктар эканамічных навук Красімір Шышманаў абмеркаваў са студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі і выкладчыкамі факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы тэндэнцыі развіцця лічбавай эканомікі ў свеце, развіццё кампаніі ва ўмовах цыфравізацыі бізнесу, а таксама нюансы ў карыстанні электроннымі грашыма. Для студэнтаў спецыяльнасцяў «Сусветная эканоміка» і «Электронны маркетынг» прафесар Красімір Шышманаў  правёў інтэрактыўныя заняткі па тэме «Маркетынгавыя даследаванні сусветнага IT-рынку».

У рамках візіту адбылася сустрэча з прарэктарам па выхаваўчай працы Васіліем Сянько і дэканам факультэта эканомікі і кіравання Марынай Карпіцкай. Бакі абмеркавалі пытанні аб магчымасцях арганізацыі летніх студатрадаў па профілі эканамічнай падрыхтоўкі і сэрвісных атрадаў. На Савеце факультэта былі выбудаваныя перспектывы далейшага партнёрства ў рамках падпісанай Дамовы аб міжнародным супрацоўніцтве. Красімір Шышманаў сфармуляваў шэраг ініцыятыў накіраваных на развіццё акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў паміж універсітэтамі-партнёрамі і прапанаваў супрацоўнікам факультэта і студэнтам размяшчаць матэрыялы навуковых даследаванняў і артыкулы ў часопісе Эканамічнай Акадэміі.

Варта адзначыць, што эканамічная Акадэмія імя Д. Цэнава (Рэспубліка Балгарыя) з'яўляецца партнёрам ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці ERASMUS +, што дазволіла будучым маркетолагам-праграмістам і эканамістам-міжнароднікам стаць удзельнікамі лекцыі запрошанага прафесара.

Прымаючым бокам выступіла кафедра міжнароднага бізнесу і маркетынгу і яе загадчык Лі Чон Ку.