Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 10 Кастрычнік 2018 08:45

Вынікі восеньскага кроса падвялі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

10302 7У спаборніцтвах прынялі ўдзел студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта.

 

Па выніках спаборніцтваў у камандным заліку на дыстанцыі 500 метраў сярод дзяўчат першымі сталі прадстаўніцы юрыдычнага факультэта (кіраўнік - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Кудзель). Другое месца ў факультэта матэматыкі і інфарматыкі (кіраўнік - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Флёрко). Трэцяе месца заняла каманда факультэта біялогіі і экалогіі (кіраўнік - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксей Абялеўскі).

Сярод юнакоў на дыстанцыі 1000 метраў пераможцамі каманднага заліку сталі прадстаўнікі ваеннага факультэта (кіраўнік - выкладчык кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Павел Кірмель). На другім месцы - каманда факультэта матэматыкі і інфарматыкі (кіраўнік - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Флёрко). Трэцяе месца ў каманды інжынерна-будаўнічага факультэта (кіраўнік - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Багурын).

У асабістым заліку сярод дзяўчат перамогу атрымала студэнтка 1 курса юрыдычнага факультэта Кацярына Зубкевіч. Другое месца заняла студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта Юлія Траўкова. На трэцім месцы - студэнтка 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Сянько.

Першым у асабістым заліку сярод юнакоў стаў студэнт 4 курса факультэта псіхалогіі Максім Рагожкін. На другім месцы - студэнт 1 курса факультэта эканомікі і кіравання Арцём Глотаў, трэцім стаў студэнт 2 курса ваеннага факультэта Аляксандр Буцько.

Судзейскую калегію ўзначаліла дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту Таццяна Храмава.