Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 29 Кастрычнік 2018 10:44

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае абітурыентаў на першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання

У перыяд з 27 кастрычніка па 25 лістапада ў раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці і ў г. Гродна адбудзецца рэпетыцыйнае тэсціраванне па прадметах ЦТ.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў на асноўныя дні правядзення РТ будзе праходзіць у перыяд з 8 кастрычніка па 7 лістапада ў оnline-рэжыме (кругласутачна) і па наступных адрасах:

– з 29 кастрычніка па 6 лістапада ў г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 110 (пн-пт з 9.00 да 17.00, у нядзелю 3 лістапада - з 9.00 да 13.00);

– з 8 кастрычніка па 6 лістапада ў г. Ліда, вул. Кірава, 20, каб. 409 (пн-пт з 9.00 да 17.00, у нядзелю 3 лістапада - з 9.00 да 13.00);

– з 8 па 24 кастрычніка ў раённых цэнтрах Гродзенскай вобласці ў аддзелах адукацыі, спорту і турызму райвыканкамаў (пн-пт з 9.00 да 17.00).

Рэгістрацыя ўдзельнікаў на рэзервовыя дні РТ ў оnline-рэжыме (кругласутачна) пройдзе ў г. Гродна і г. Ліда з 18 па 22 лістапада.

Кошт удзелу ў рэпетыцыйным тэсціраванні па адным прадмеце - 7,0 рублёў.

У Рэгіянальным цэнтры тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі адзначаюць, што ўдзел у рэпетыцыйным тэсціраванні дазволіць праверыць узровень ведаў і аб'ектыўна ацаніць ступень падрыхтаванасці да цэнтралiзаванага тэсцiравання, азнаёміцца ​​з тэматыкай і тэхналогіяй выканання тэставых заданняў цэнтралізаванага тэсціравання ў межах адведзенага часу, набыць навыкі запаўнення бланка адказаў, адаптавацца да ўмоў і патрабаванняў удзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні і зрабіць выбар шляху далейшай якаснай падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання.

Больш падрабязна з інфармацыяй аб правядзенні рэпетыцыйнага тэсціравання можна азнаёміцца ў дадатку.

 

Графік правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання

г. Гродна

9 лістапада (пятніца)

беларуская мова

10 лістапада (субота)

замежныя мовы

11 лістапада (нядзеля)

руская мова

16 лістапада (пятніца)

хімія, геаграфія, сусветная гісторыя

17 лістапада (субота)

фізика, біялогія, грамадазнаўства

18 лістапада (нядзеля)

матэматыка, гісторыя Беларусі

24, 25 лістапада

рэзервовыя дні – усе прадметы

г. Ліда

лістапада (пятніца)

хімія, геаграфія, сусветная гісторыя

10 лістапада (субота)

беларуская мова

11 лістапада (нядзеля)

руская мова

16 лістапада (пятніца)

замежныя мовы

17 лістапада (субота)

фізіка, біялогія, грамадазнаўства

18 лістапада (нядзеля)

матэматыка, гісторыя Беларусі

24, 25 лістапада

рэзервовыя дні – усе прадметы

Раённыя цэнтры Гродзенскай вобласці

27 кастрычніка (субота)

беларуская мова, руская мова

28 кастрычніка (нядзеля)

матэматыка, гісторыя Белаурсі

29 кастрычніка (панядзелак)

хімія, замежныя мовы, геаграфія, сусветная гісторыя

30 кастрычніка (аўторак)

фізіка, грамадазнаўства, біялогія

24, 25 лістапада

рэзервовыя дні – усе прадметы