Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 27 Верасень 2018 09:37

Выкладчыкам ГрДУ імя Янкі Купалы прысуджаны вучоныя ступені кандыдатаў навук і прысвоена вучонае званне дацэнта

940155378EB4A10E172C47F7EC2D1ED9511BFED570B90BE6BDpimgpsh fullsize distr копияНа пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 26 верасня 2018 года, выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысуджаны вучоныя ступені кандыдата навук і прысвоена вучонае званне дацэнта.

Вучоная ступень кандыдата філалагічных навук прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры журналістыкі Таццяне Сівавай.

Вучоная ступень кандыдата эканамічных навук прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Вользе Аўдзейчык.

Вучонае званне дацэнта прысвоена дацэнту кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Аксане Паўлавай.