Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 26 Верасень 2018 14:17

У ГрДУ імя Янкі Купалы завяршылася праца Летняй школы «Невядомая Еўропа: гісторыя, культура і грамадства Беларусі»

10161 5На працягу двух тыдняў студэнты з універсітэтаў Аўстрыі, Германіі і Швейцарыі адкрывалі для сябе Беларусь.

На лекцыях, практычных занятках, майстар-класах слухачы Летняй школы знаёміліся с краіназнаўствам Беларусі, яе багатай гісторыяй, самабытнай культурай, асаблівасцямі грамадскага жыцця і эканомікі. Таксама госці наведалі Стары і Новы замкі ў Гродне, Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс, Мірскі замак, Нацыянальны парк «Белавежская пушча», маёнтак Тызенгаўза «Караліна» і агратурыстычны комплекс «Каробчыцы». Замежныя студэнты мелі магчымасць паспрабаваць нацыянальныя беларускія стравы, прыняць удзел у майстар-класе па беларускіх народных танцах і гульнях.

Лекцыі, семінары і майстар-класы правялі выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Каардынатарамі праекту сталі загадчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Святлана Адамовіч і загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны Сяргей Данскіх.

Актыўны ўдзел у мерапрыемствах Летняй школы прынялі таксама студэнты спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый», якія ў якасці валанцёраў суправаджалі замежных гасцей на экскурсіях, майстар-класах і прагулцы па горадзе.

Арганізатарамі Школы выступілі кафедра перакладу і міжкультурнай камунікацыі і кафедра турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.