Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 26 Верасень 2018 08:53

Студэнты факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы далучыліся да сусветнага руху «Let`s Do It! - World Clean-up»

10156 0У рамках мерапрыемстваў сусветнага руху ў Беларусі адбылася акцыя «Зробім!» па навядзенні парадку ў зонах адпачынку ў гарадах, лясах, на пляжах, берагах і вадаёмах.

Уборка ў Гродне ахапіла тэрыторыю ад старога млына на возеры Юбілейным да месца, дзе Ласасянка ўпадае ў Нёман. Усяго было сабрана больш за 10 кубоў смецця.

У рамках акцыі актывісты інфармавалі мясцовых жыхароў пра важнасць падтрымання зямлі ў чыстым выглядзе і магчымасці ўдзелу ўсіх жадаючых у сусветным руху, што прыцягнула да акцыі больш людзей.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел дзяржаўныя і прыватныя структуры, у тым ліку і камерцыйныя арганізацыі.

Пасля ўборкі валанцёры вырашылі паўтараць сваю актыўнасць, ужо не прывязваючы  да якой-небудзь даты.

Даведачна

Кампанія па валанцёрскім ўборкам смецця «Зробім!» - беларуская частка сусветнай кампаніі «Let's Do It! - World Clean-up» («Зробім! - Глабальная ўборка»), якая аб'ядноўвае 113 краін і 16 мільёнаў людзей, якія імкнуцца зрабіць планету свабоднай ад смецця і падтрымліваць на ёй чысціню.

Рух стартаваў у 2008 годзе ў Эстоніі, калі 50 тысяч чалавек у адзін дзень выйшлі прыбраць смецце па ўсёй краіне. Яны працягваюць рабіць гэта да гэтага часу, натхняючы ўвесь свет.

У Беларусі ўборкі ў рамках «Let`s Do It!» пачаліся ў 2012 годзе. У 2017 годзе ва ўборцы «Зробім!» па ўсёй краіне паўдзельнічала каля 1301 чалавек, якія сабралі 155 282 літра смецця.