Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 15 Кастрычнік 2018 10:00

Культурны цэнтр «Фестывальны» запрашае выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы наведаць выставу сумеснага праекта Таццяны Скрыпій і Алеся Сурава «Дворыкі Гродна»

Галоўная ідэя выставы - ажывіць фотаздымкі таго часу, адкрываючы гарадскія вулачкі і незнаёмых людзей з розных бакоў. Аўтары і выканаўцы ідэі - Таццяна Скрыпій і Алесь Сураў - прадставілі сваё бачанне гарадскіх вулачак XIX стагоддзя і гарадзенцаў, якія пражывалі ў той час. Іх працы - карціны, якія паказваюць старадаўні выгляд вуліц Гродна, лялькі, апранутыя ў тыповыя для гараджан XIX стагоддзя ўборы, а таксама антыкварныя экспанаты.

Выстава пройдзе з 15 верасня па 10 лістапада па адрасе: вул. Тэльмана, 4, тэл. 71-85-37.

Графік працы: з 10.00 да 19.00 без выхадных.

Больш падрабязна аб культурным цэнтры «Фестывальны» можна даведацца   у Дадатку.

 

10152 4