Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 25 Верасень 2018 14:14

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у фестывалі «Моладзь - за Саюзную дзяржаву»

10135 2Мерапрыемства адбылося ў Растове-на-Доне 12-17 верасня.

У складзе беларускай дэлегацыі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел дванаццаць студэнтаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, філалагічнага і юрыдычнага факультэтаў пад кіраўніцтвам культарганізатара аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці УВРсМ Таццяны Штэрмер. З творчымі танцавальнымі нумарамі купалаўцы выступілі на гала-канцэртах, прысвечаных адкрыццю і закрыццю фестывалю, а таксама ў рамках канцэртнай праграмы ў г. Таганрог.

Фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву» - гэта маштабны форум, у рамках якога праходзяць тэматычныя вечары, майстар-класы, сустрэчы з вядомымі дзеячамі культуры і мастацтва, дыскусійныя клубы, патрыятычныя акцыі, спартыўныя марафоны і экскурсіі. Удзельнікамі фестывалю становяцца маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў: спевакі, музыканты, танцавальныя, вакальныя, інструментальныя і цыркавыя калектывы, а таксама прадстаўнікі моладзевых грамадскіх арганізацый з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Традыцыйна гасцямі фестывалю становяцца дэпутаты Парламенцкага сходу, палітычныя і грамадскія дзеячы.

Даведачна:

Фестываль «Моладзь - за Саюзную дзяржаву» упершыню быў праведзены ў 2006 годзе па ініцыятыве Парламенцкага сходу і з таго часу праводзіцца штогод. Падтрымку ў яго арганізацыі аказвае Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, урад і Заканадаўчы сход Растоўскай вобласці, а таксама камітэт па маладзёжнай палітыцы Растоўскай вобласці. Фестываль праводзіцца ў мэтах выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, стварэння адзінай культурнай прасторы Саюзнай дзяржавы, умацавання дружбы моладзі Беларусі і Расіі, распаўсюджвання лепшых ідэй у галіне сучаснага моладзевага руху і развіцця супрацоўніцтва паміж моладзевымі аб'яднаннямі дзвюх краін.

По материалам Белта и соб.инф.

 

10135 1 1