Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 26 Кастрычнік 2015 13:30

Абсталяванне

nauka10Для вучэбных лабараторый

Аўтаматызаваныя лабараторныя ўстаноўкі на аснове вымяральна-упраўляючага комплексу для вучэбнага, навуковага і прамысловага выкарыстання.

Комплекс рэалізаваны на аснове аднакрыстальнай мікраЭВМ, мае інструменты аналага-лічбавага і лічбава-аналагавага пераўтварэння, а таксама спалучэння з дыскрэтнымі прыладамі. Пітанне ажыццяўляецца ад персанальнай ЭВМ праз інтэрфейс USB.

Створана арыгінальнае праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе выкарыстоўваць комплекс «ТэхнаЛаб» як замену мноству стандартных прыбораў (генератараў, асцылографаў, вальтметраў, частатамераў, фазаметраў, аналізатараў спектру, статыстычных аналізатараў, вымяральнікаў АЧХ, ФЧХ, вымяральнікаў Ph. газааналізатараў і т. д.).

У склад абсталявання ўваходзяць датчыкі (асветленасці, тэмпературы, магнітнага поля, паскарэння, ціску, сілы, хуткасці, РЬ, газааналізатары і г.д.), якія пераўтвараюць фізічныя і хімічныя велічыні ў электрычны сігнал.

Вобласць прымянення:

Распрацоўка і вытворчасць аўтаматызаваных лабараторных комплексаў, навучальных практыкумаў, лабараторных работ, вучэбнай тэхнікі і вучэбнага абсталявання з параметрамі заказчыка для вышэйшых навучальных устаноў, каледжаў, ліцэяў, школ з мэтай забеспячэння комплекснага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій і рэальнага эксперыменту пры выкананні лабараторных практыкумаў па фізіцы, хіміі, біялогіі, экалогіі.

Дадзенае абсталяванне дазваляе не толькі выконваць вымярэнне, але і кіраваць рознымі знешнімі прыладамі і цалкам аўтаматызаваць эксперымент.