Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 26 Кастрычнік 2015 13:30

Даследаванні і выпрабаванні

nauka12Правядзенне даследаванняў па колькасным вызначэнні шырокага спектру прыродных біялагічна актыўных злучэнняў (амінакіслот і іх метабалітаў, водарастваральных вітамінаў, стэроідных гармонаў) у розным біялагічным матэрыяле метадам высокаэфектыўнай вадкастнай храматаграфіі (па МВИ.МН 3201-2009).

Галіна выкарыстання:

– Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя: вызначэнне парушэнняў азоцістага абмену ў жывых арганізмах пры змяненнях умоў навакольнага асяроддзя.

– Харчовая прамысловасць: кантроль якасці і біялагічнай каштоўнасці прадыктаў харчавання.

– Сельская гаспадарка: аналіз біялагічнай каштоўнасці і якасці кармоў, біядабавак, фітахімічны аналіз расліннай сыравіны і сельскагаспадарчых прадуктаў.

– Медыцына: маніторынг біяхімічнага статусу арганізма чалавека і жывёл, дыягностыка спадчынных энзімапатый, біяхімічнае тэсціраванне ў галіне метабаломікі і пратэомікі чалавека і жывёл.

– Фармакалогія: аналітычнае вызначэнне дзеючых субстанцый лекавых прэпаратаў і біядабавак на аснове амінакіслот, вітамінаў і стэроідных гармонаў.

 

Кантактная інфармацыя.

НДЛ «Біяхіміі біялагічна актыўных рэчываў»

Адрас: 230009, г. Гродна, БЛК, 5, вучэбны корпус № 3, каб. 216.

Тэл: +375 (152) 60-30-96, +375 (29) 289-30-22

e-mail: nil_bav@grsu.by

Навуковы кіраўнік – Глазеў Антон Анатольевіч