Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 21 Верасень 2018 15:19

Міжнародны круглы стол "Халакост на беларуска-літоўска-польскім памежжы: людзі і лёсы" адбыўся ў ГрДУ імя Янкі Купалы

10124 2Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Грамадскае аб'яднанне «Гродзенскі яўрэйскі абшчынны дом "Менора"» і Цэнтр міждысцыплінарных даследаванняў дыяспар і замежнага беларусазнаўства ГрДУ імя Янкі Купалы.

У рамках круглага стала абмеркавалі вывучэнне халакоста ў беларускай гістарыяграфіі, у гістарыяграфіі ФРГ, былі прадстаўлены асноўныя крыніцы па гісторыі Халакоста на Гродзеншчыне ў фондах Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці. Асаблівую дыскусію выклікалі даклады, прысвечаныя лёсу яўрэяў горада Пінска і яўрэйскаму супраціву на тэрыторыі Беларусі. Таксама ўвазе прысутных былі прадстаўлены даклады пра антысемітызм. Адным з ключавых пытанняў стала абмеркаванне беларускага вопыту выкладання тэмы Халакосту.

Па выніках выступленняў спікераў былі акрэслены найбольш істотныя напрамкі, звязаныя з вывучэннем гісторыі Халакоста як у рэгіянальным, так і ў дзяржаўным маштабе, а таксама вызначыліся ключавыя моманты па захаванню памяці аб ахвярах Халакоста.