Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 18 Верасень 2018 09:49

Каманда ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы - пераможца чэмпіянату па ваенным пяцібор'і сярод ваенных факультэтаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі

10086 2У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды з сямі ўніверсітэтаў Беларусі.

На вучэбна-спартыўнай базе ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта адбыўся чэмпіянат ваенных факультэтаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі па ваеннаму пяцібор'ю, якое ўключала ў сябе стральбу з АК-74, плаванне на 50 м, пераадоленне паласы перашкод, бег на 8 км.

У склад каманды ГрДУ імя Янкі Купалы ўвайшлі начальнік фізічнай падрыхтоўкі і спорту кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Павел Кірмель, курсант 4 курса Уладзіслаў Крыштаповіч, сяржант 4 курса Уладзіслаў Росал, курсанты 2 курса Максім Копаць, Аляксандр Буцько, Аляксандр Кузьменка.

Рыхтаваў каманду да спаборніцтваў начальнік фізічнай падрыхтоўкі і спорту кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых маёр Павел Кірмель.

 

10086 1