Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 17 Верасень 2018 16:52

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ў рамках праекта «Жывая гісторыя» павіншавалі гродзенцаў з Днём горада

10081 2Удзельнікі грамадзянска-патрыятычнага праекта «Жывая гісторыя» ў вобразах беларускіх дзеячаў культуры прынялі ўдзел у святкавання 890-годдзя горада Гродна 15 верасня.

Студэнты ў вобразах гістарычных асоб - Алаізы Пашкевіч (Цёткі), Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Зоські Верас, Элізы Ажэшкі, Антонія Тызенгаўза і Ефрасінні Полацкай - на вуліцы Савецкай павіншавалі гасцей і жыхароў горада Гродна са святам, а таксама правялі віктарыну аб родным горадзе.

Таксама купалаўцы арганізавалі акцыю «Чытаем разам». Студэнты ў вобразах літаратурных дзеячаў Гродзеншчыны з кнігамі сваіх герояў прадставілі свае вобразы, павіншавалі ўдзельнікаў мерапрыемства са святам, прачыталі адзін верш і запрасілі гасцей і жыхароў горада прыняць удзел у акцыі. Найбольш актыўныя гродзенцы, якія далучыліся да акцыі, атрымалі ў падарунак памятныя сувеніры ад Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.