Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 22 Кастрычнік 2015 08:55

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы сталі пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў па дзюдо і грэка-рымскай барацьбе

12213 7Спартсмены Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы змагаліся з супернікамі з беларускіх і замежных ВНУ на спаборніцтвах па дзюдо і грэка-рымскай барацьбе.

У Полацку 15-17 кастрычніка 2015 праходзілі спаборніцтвы на Кубак Рэспублікі Беларусь па дзюдо, дзе каманду Гродзенскай вобласці годна прадставілі студэнты нашага ўніверсітэта, заваяваўшы наступныя ўзнагароды:

першае месца заняў студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Сяргей Ушывец;

другое месца дасталася студэнтцы 3 курса факультэта фізічнай культуры Ксеніі Даніловіч і студэнтцы 5 курса юрыдычнага факультэта Кацярыне Радчанковай;

трэцяе - курсанту 2 курса ваеннага факультэта Аляксею Ажэлю і студэнту 3 курса факультэта фізічнай культуры Мікіту Карыкаву.

У Тбілісі 16 кастрычніка адбыўся VI чэмпіянат Еўропы па грэка-рымскай барацьбе сярод спартсменаў са слабым слыхам. Гродзенскую каманду на дадзеным форуме прадстаўляў студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Геворг Адамян, які заваяваў сярэбраную ўзнагароду.

У Магілёве 20 кастрычніка завяршыўся чэмпіянат Рэспублікі Беларусь сярод моладзі да 23-х гадоў па грэка-рымскай барацьбе. У скарбонку агульнакаманднай перамогі спартсменаў Гродзенскай вобласці важкі ўклад ўнеслі прадстаўнікі нашай ВНУ:

першыя месцы ў сваіх вагавых катэгорыях заваявалі студэнт 5 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Павел Лях, студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Марад Гусейнаў і студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Радзік Куліеў;

бронзавымі прызёрамі сталі лабарант кафедры фізічнага выхавання і спорту Яўгеній Валхановіч, выпускнік факультэта фізічнай культуры Аляксандр Генувейна і слухач факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Андрэй Дзямбіцкі.

Таксама за каманду Гродзенскай вобласці выступалі студэнты факультэта фізічнай культуры Андрэй Салавей, Андрэй Матюты, Уладзімір Жлутко, Сяргей Казакевіч і студэнт юрыдычнага факультэта Іса Ахмадаў.