Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 04 Верасень 2018 15:28

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе фестываль «Тыдзень спорту і здароўя»

9951 2У рамках фестывалю з 12 па 26 верасня адбудуцца спаборніцтвы сярод супрацоўнікаў і студэнтаў па розных відах спорту.

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства адбудзецца 12 верасня ў 11.00.

У рамках фестывалю студэнты і супрацоўнікі будуць змагацца за першынство ў спаборніцтвах па міні-футболе, стрытболе, паўэрліфцінгу, тэнісе, дартсе і гіравым спорце. 15 і 22 верасня адбудзецца здача нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь.

З графікам правядзення мерапрыемстваў фестывалю можна азнаёміцца ў  Дадатку.