Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Нядзеля, 09 Верасень 2018 09:49

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прымуць удзел у «Мінскім паўмарафоне»

Забег адбудзецца 9 верасня ў Мінску.

Узначаліць каманду Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы рэктар Ірына Кітурка. Сярод удзельнікаў паўмарафона - супрацоўнікі і выкладчыкі ўніверсітэта, а таксама студэнты-купалаўцы.

Для даведкі

Маршрут паўмарафона пракладзены па цэнтры Мінска. На шляху бегуноў чакаюць мадэрн-будынкі, ціхі цэнтр, панарама Траецкага прадмесця. Першае спаборніцтва прайшло ў 2013 годзе, пасля чаго стала традыцыйным. У 2015 годзе Мінскі паўмарафон сабраў больш за 16 000 удзельнікаў, а ў 2016 больш за 20 000.