Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 22 Кастрычнік 2015 09:18

VII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі кадраў у вышэйшай навучальнай установе ў кантэксце сучасных выклікаў» адбылася на ваенным факультэце

IMG 6799 d3838ef0d5 copyНа базе ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 15-17 кастрычніка 2015 года праходзіла VII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі кадраў у вышэйшай навучальнай установе ў кантэксце сучасных выклікаў».

У канферэнцыі прынялі ўдзел госці з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны і Узбекістана.

Праца сустрэчы была арганізавана па наступных напрамках:

- даследаванне праблем падрыхтоўкі курсантаў і студэнтаў, якія навучаюцца па праграмах малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу;

- даследаванне праблем удасканалення методык выкладання дысцыплін у вышэйшых навучальных установах;

- даследаванне праблем фізічнага выхавання курсантаў (студэнтаў), падрыхтоўкі спецыялістаў фізічнай культуры;

- даследаванне праблем патрыятычнага выхавання, ідэалагічнай і выхаваўчай работы;

- даследаванне праблем гісторыі падрыхтоўкі ваенных кадраў, гісторыі матэрыяльнага забеспячэння войскаў.

У рамках канферэнцыі быў арганізаваны круглы стол з прафесарска-выкладчыцкім складам, курсантамі па праблемах падрыхтоўкі спецыялістаў тылу, гісторыі матэрыяльнага забеспячэння войскаў.

а выніках міжнароднай канферэнцыі выйдзе зборнік навуковых матэрыялаў.

З усімі навінамі ваеннага факлуьтэта можна азнаёміцца тут.