Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 28 Жнівень 2018 15:43

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы будуць навучацца ва ўніверсітэтах Еўропы ў рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці Erasmus+

9915 715 студэнтаў купалаўскага ўніверсітэта ў рамках праграмы акадэмічнай мабільнасці Erasmus+ у восеньскім семестры 2018/2019 года пройдуць навучанне ў Польшчы, Італіі, Грэцыі, Славеніі, Славакіі, Іспаніі, Чэхіі.

Для студэнтаў быў праведзены інфармацыйны семінар, удзел у якім прынялі студэнты, якія ўжо навучаліся ў рамках праграмы «Erasmus+» у папярэднія перыяды ва ўніверсітэтах Літвы і Румыніі, яны падзяліліся сваім вопытам, распавялі пра асаблівасці навучання ў замежных ВНУ, адказалі на шматлікія пытанні. Так, студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Анастасія Мазан распавяла пра асаблівасці навучання і студэнцкіх арганізацыях у Яскім універсітэце імя Аляксандра Іаана Куза, Румынія.

Студэнты пазнаёміліся з умовамі ўдзелу ў праграме «Erasmus+», парадкам афармлення дакументаў ва ўніверсітэце пры накiраваннi на навучанне за мяжу. Каардынатар праграмы «Erasmus+: крэдытная мабільнасць» Вікторыя Кергет павіншавала студэнтаў з тым, што яны прайшлі па конкурсе і атрымалі магчымасць навучання ў восеньскім семестры ва ўніверсітэтах-партнёрах, распавяла пра дакументы, неабходныя для афармлення мабільнасці, папярэднім вопыце ўдзелу студэнтаў у акадэмічнай мабільнасці, таксама акцэнтавала ўвагу на тым, што яны прадстаўляюць не толькі сябе, але ў першую чаргу ўвесь Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, што ў тым ліку і ад іх залежыць імідж універсітэта ў вачах нашых універсітэтаў-партнёраў.

Студэнтка філалагічнага факультэта, удзельніца Клуба міжнародных студэнцкіх ініцыятыў ESN YKSUG Надзея Кур'ян, распавяла аб дзейнасці клуба і мерапрыемствах, якія арганізуюцца ESN YKSUG з мэтай дапамогі замежным студэнтам у адаптацыі. Секцыі ESN ёсць практычна ва ўсіх універсітэтах праграмы «Erasmus+», члены ESN розных краін маюць зносіны паміж сабой і дапамагаюць усім студэнтам па абмене адаптавацца да жыцця і навучання ў замежным ВНУ. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з'яўляецца адзіным універсітэтам у Беларусі, у якім існуе секцыя ESN (Міжнароднай сеткі студэнтаў па абмене Erasmus).

Усяго ў 2017/2018 навучальным годзе 27 студэнтаў прайшлі навучанне ў 14 універсітэтах краін Еўрапейскага Саюза, у тым ліку ў Іспаніі, Італіі, Польшчы, Літве, Венгрыі, Румыніі, Чэхіі і іншых.

Акрамя таго, 49 супрацоўнікаў універсітэта прынялі ўдзел у стажыроўках ў замежных універсітэтах альбо прачыталі лекцыі ў рамках праграмы Erasmus+. Найбольш актыўны ўдзел у акадэмічнай мабільнасці прынялі супрацоўнікі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, юрыдычнага факультэта і факультэта матэматыкі і інфарматыкі, а таксама факультэт эканомікі і кіравання і філалагічны факультэт. Кожным з пералічаных факультэтаў рэалізавана 6 і больш мабільнасцяў, што складае больш за 70% ад агульнай колькасці ў 2017/2018 навучальным годзе.

У выніку рэалізацыі акадэмічнай мабільнасці ў рамках праграмы Erasmus+ былі падпісаны новыя дамовы аб міжнародным супрацоўніцтве, міжвузаўскія пагадненні аб супрацоўніцтве ў рамках праграмы Erasmus+, устаноўлены дамоўленасці аб падрыхтоўцы сумесных праектаў.

Неабходна адзначыць, што на сённяшні дзень у ГрДУ імя Янкі Купалы заключана 37 пагадненняў аб супрацоўніцтве ў рамках праграмы Erasmus+ з універсітэтамі-партнёрамі. Гэта дазволіць і далей развіваць акадэмічную мабільнасць і інтэрнацыяналізацыю адукацыі ва ўніверсітэце.