Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 24 Жнівень 2018 15:36

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае абітурыентаў-2019 на падрыхтоўчае аддзяленне

6826704C40B577A5ACF6709FB3D969CC9E042C8FF821440B17pimgpsh fullsize distrНа падрыхтоўчым аддзяленні факультэта давузаўскай падрыхтоўкі кожны навучэнец зможа атрымаць неабходныя веды для паспяховага паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі Беларусі.

 

 

На падрыхтоўчае аддзяленне прымаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь; замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне; замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца ў Рэспубліцы Беларусь; асобы беларускай нацыянальнасцi, якiя з'яўляюцца грамадзянамi замежных дзяржаў або асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі замежных дзяржаў; грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі і Рэспублікі Таджыкістан.

Абавязковай умовай залічэння на падрыхтоўчае аддзяленне з'яўляецца наяўнасць агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай з агульнай сярэдняй адукацыяй або сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Пры паступленні абітурыенту неабходна прад'явіць дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт або від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, або пасведчанне бежанца, або даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які пацвярджае асобу), і падаць наступныя дакументы:

  • заяву аб прыёме на навучанне;
  • арыгіналы дакумента аб адукацыі і дадаткі да яго;
  • копіі сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у год прыёму;
  • даведку аб выніках здачы ўступных іспытаў (для асоб, якія здавалі ўступныя выпрабаванні ва ўстановах адукацыі і якія не прайшлі па конкурсе ў год прыёму);
  • медыцынскую даведку аб стане здароўя па форме, устаноўленай Міністэрствам аховы здароўя, выдадзеную дзяржаўнай установай аховы здароўя па месцы iх жыхарства (месцы знаходжання) або па месцы працы (службы);
  • дакументы, якія пацвярджаюць права слухача на льготы;
  • 4 фатаграфіі памерам 3х4 см.

Прыём дакументаў ажыццяўляецца па 19 верасня 2018 г. Залічэнне пройдзе з 20 па 21 верасня 2018 года па конкурсе на падставе сярэдняга бала дакумента аб адукацыі, які вызначаецца па дзесяцібальнай шкале (з дакладнасцю да дзесятых долей адзiнкi). Адзначым, што па-за конкурсам залічваюцца дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобы з лiку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Заняткі стартуюць 24 верасня, працягласць навучання складае 9 месяцаў.

Нагадаем, што іншагароднім слухачам прадастаўляецца інтэрнат.

Абітурыенты, якія скончылі падрыхтоўчае аддзяленне, маюць пераважнае права на залічэнне ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы пры роўнай колькасці балаў пасля асобаў, названых у пункце 27 Правілаў прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені, пры паступленні на ўсе формы атрымання адукацыі.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па спасылцы або на факультэце давузаўскай падрыхтоўкі па адрасе: 230023, г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, тэл.: 8 (0152) 73-01-01, 72-08-66,  e-mail: fdp@grsu.by.