Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 24 Жнівень 2018 15:25

Студэнтаў і выкладчыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюць прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі «Разам з камандай!»

9900 2Акцыя праходзіць напярэдадні III Юнацкіх Алімпійскіх гульняў, якія адбудуцца з 6 па 18 кастрычніка ў Аргенцінскай Рэспубліцы ў горадзе Буэнас-Айрэс.

У рамках правядзення акцыі з 17 жніўня па 18 кастрычніка кожны жадаючы можа сфатаграфавацца на фоне спартыўных аб'ектаў або з прадметамі, якія асацыіруюцца з алімпійскім рухам, выкласці фатаграфію ў сацыяльнай сетцы, суправадзіўшы яе пажаданнямі ў адрас спартсменаў і афіцыйнымі хэштэгамі акцыі #разамзкамандай, #NOCBelarus, #TeamBelarus, #OlympicBelarus, #BuenosAires2018. Для ўдзелу ў акцыі неабходна быць падпісчыкам афіцыйных старонак НАК Беларусі ў Instagram, Facebook ці  ВКонтакте.

Лепшыя пажаданні адправяцца ў Аргенціну, а таксама будуць апублікаваны на сайце НАК Беларусі і ў сацыяльных сетках. Вынікі конкурсу будуць падведзены на адкрытым галасаванні ў сацыяльных сетках пасля завяршэння Алімпіяды. Пераможцы атрымаюць памятныя сувеніры ад арганізатараў і аўтограф-карты ад удзельнікаў III летніх Юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2018 года.

Таксама ў рамках акцыі кожны можа праверыць свае веды па гісторыі ўдзелу беларускіх атлетаў у Юнацкіх Алімпійскіх гульнях. Для гэтага неабходна перайсці на сайт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь і адказаць на пытанні онлайн-тэстаў.

Падрабязнасці пра ўмовы акцыі - на афіцыйных старонках НАК Беларусі ў Instagram, Facebook і ВКонтакте, а таксама на афіцыйным сайце камітэта.

 

9900 1