На факультэце давузаўскай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы з 19 кастрычніка па 23 лістапада 2015 года аб'яўлены набор на курсы «Адаптив» па прадметах цэнтралізаванага тэставання.
Падрыхтоўчыя курсы «Адаптив» – сістэмныя падрыхтоўчыя курсы, якія дазваляюць больш падрабязна, глыбока і якасна сістэматызаваць тэарэтычны матэрыял, сфарміраваць устойлівыя практычныя ўменні і навыкі прымянення тэарэтычных ведаў пры выкананні тэставых заданняў.
Перавагі курсаў:
- высокакваліфікаваныя выкладчыкі, якія маюць вялікі вопыт работы па падрыхтоўцы да ЦТ;
- магчымасць выбару неабходных прадметаў;
- даступныя цэны за навучанне (прадугледжана аплата ў некалькі этапаў).
Кантакты
Адрас: г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 106
Тэл.: 72-36-80, +375 (29) 26-79-673 (МТС)