Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 21 Кастрычнік 2015 09:27

Студэнты юрыдычнага факультэта правялі дабрачынную выставу-кірмаш «Беларусь хлебасольная»

IMG 0465У сценах юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы 15 кастрычніка 2015 года прайшла дабрачынная студэнцкая выстава-кірмаш «Беларусь хлебасольная».

У бягучым годзе на кірмашы былі прадстаўлены практычна ўсе групы першага курса, якіх на факультэце - 10.

Студэнты сур'ёзна падышлі да падрыхтоўкі: парадавалі гасцей сваім вонкавым выглядам, падачай і асартыментам страў. Акрамя таго, студэнты прадставілі разнастайныя творчыя нумары: вакальныя, танцавальныя, харэаграфічныя і літаратурныя.

Намінацыі размеркаваліся наступным чынам:

«Лучший зазывала» – грппа СДП-ЭП-151;

«Лучшее дизайнерское решение» – група СДП-МП-153;

«Лучший национальный костюм» – група СДП-ПР-153;

«Лучшее блюдо национальной кухни» – група СДП-ПР-151;

«Лучший художественный номер» – група СДП-ПР-155.

Пераможцам па выніках выставы-кірмашу стаў творчы калектыў студэнтаў акадэмічнай групы СДП-ПР-151.

У рамках выставы-кірмашу ажыццяўляўся збор добраахвотных ахвяраванняў у дапамогу ДУ «Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця». Па выніках акцыі былі сабраны грашовыя сродкі ў колькасці  1.846.000 беларускіх рублёў.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца тут.