Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 22 Жнівень 2018 12:52

Студэнтаў і супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюць прыняць удзел у адкрытым конкурсе на распрацоўку талісмана і слогана спаборніцтваў па плаванні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

9890 1Арганізатарам конкурсу выступае Беларуская федэрацыя плавання.

Каб стаць удзельнікам конкурсу, неабходна прыдумаць ідэю талісмана, малюнак, імя і кароткі слоган. Талісман павінен адпавядаць спартовым каштоўнасцям і мець дачыненне да вады.

Для ўдзелу неабходна да 31 верасня 2018 года даслаць заяўкі з паметкай «Талісман» на электронную пошту talismanbfp@mail.ru. У заяўцы неабходна ўказаць назву і апісанне працы. Прозвішча, імя аўтара працы, дзень, месяц і год нараджэння, месца жыхарства, месца вучобы або працы, кантактны тэлефон, электронны адрас. Таксама ў заяўцы неабходна расказаць пра свайго персанажа і чаму менавіта ён павінен стаць талісманам спаборніцтваў.

Аўтары лепшых работ атрымаюць прызы падчас правядзення міжнародных спаборніцтваў на прызы ГА "Беларуская федэрацыя плавання» у лістападзе 2018 года.

Сачыце за навінамі на сайце Беларускай федэрацыі плавання і ў сацыяльных сетках Facebook і Instagram.