Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 22 Жнівень 2018 11:48

ГрДУ імя Янкі Купалы далучыўся да рэспубліканскай акцыі «Збяром дзяцей у школу!»

9879 1У рамках акцыі для падрыхтоўкі да новага навучальнага года была аказана матэрыяльная дапамога супрацоўнікам універсітэта з дзецьмі і студэнтам.

 

Як распавялі ва ўпраўленні выхаваўчай працы з моладдзю, матэрыяльную падтрымку агульнай сумай 2 500 беларускіх рублёў атрымалі 50 студэнтаў 2-5 курсаў з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Супрацоўнікі ўніверсітэта, якія выхоўваюць дзяцей ад 6 да 17 гадоў, да новага навучальнага года атрымалі матэрыяльную дапамогу ў агульным памеры 36 400 беларускіх рублёў. Усяго ГрДУ імя Янкі Купалы аказаў матэрыяльную дапамогу супрацоўнікам і студэнтам на суму 38 900 BYN.

Таксама ў рамках падрыхтоўкі да новага навучальнага года ГрДУ імя Янкі Купалы праводзіць дабрачынную акцыю «Збяром дзяцей у школу!». Кожны жадаючы можа аказаць падтрымку сем'ям, якія знаходзяцца ў складаным матэрыяльным становішчы - прынесці школьныя тавары з 8.30 да 17.00 у галоўны корпус універсітэта па адрасе вул. Ажэшкі, 22, аўд. 228 або ў каб. 1 студэнцкага інтэрната па вуліцы БЛК, 3. Як адзначыла начальнік аддзела інфармацыйна-аналітычнага і метадычнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай работы Таццяна Лукашэвіч, валанцёры ўніверсітэта збіраюць канцылярскія прыналежнасці, якія ў бліжэйшы час будуць перададзены школьнікам.