Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 20 Жнівень 2018 09:35

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі» (ФОТАСПРАВАЗДАЧА)

9871 6Валанцёрскі атрад ГрДУ імя Янкі Купалы «Добрае сэрца», а таксама актывісты БРСМ прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі храма Сабора Усіх Беларускіх Святых у Гродне 16 жніўня.

Акцыя «Аднаўленне святынь Беларусі», у рамках якой адбылося мерапрыемства, якое праходзіць штогод на працягу пяці гадоў. Мэтай акцыі з'яўляецца знаёмства моладзі з духоўнай і культурнай спадчынай рэлігійных канфесій, выхаванне і развіццё ў маладога пакалення духоўна-маральных каштоўнасцяў.