Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 15 Жнівень 2018 08:54

ГрДУ імя Янкі Купалы займае другую пазіцыю сярод універсітэтаў Рэспублікі Беларусь па версіі рэйтынгу UniRank (4icu)

109DCC380A90D59BB04DAA526F54C96C4A5ADAA944B57252D5pimgpsh fullsize distrУ абноўленым рэйтынгу UniRank (4icu), апублікаваным у ліпені 2018 года, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы займае 2774 месца сярод універсітэтаў свету, другую пазіцыю - сярод беларускіх універсітэтаў.

Рэйтынг UniRank (4icu), які існуе з 2005 года, улічвае не акадэмічныя і навуковыя дасягненні, а фарміруецца на аснове папулярнасці і наведвальнасці сайтаў. Дадзены рэйтынг абнаўляецца кожныя шэсць месяцаў: у студзені і ліпені. У рэйтынгу за ліпень 2018 года адлюстраваны больш за 13 000 універсітэтаў і каледжаў з 200 краін. Універсітэты і каледжы ацэньваюцца на аснове інтэрнэт-баз дадзеных  Moz Domain Authority, Alexa Global Rank, SimilarWeb Global Rank, Majestic Referring Domains и Majestic Trust Flow.

Лідэрамі рэйтынгу сярод універсітэтаў свету з'яўляюцца Масачусецкі тэхналагічны інстытут, Стэнфардскі ўніверсітэт і Гарвардскі ўніверсітэт. Лепшыя ўніверсітэты краін-суседзяў у рэйтынгу - Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. М.В. Ламаносава (154 месца), Варшаўскі ўніверсітэт (307 месца), Тартускі ўніверсітэта (802), Віленскі ўніверсітэт (1350), Латвійскі ўніверсітэт (1467), Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Украіны (1560).

У рэйтынг ад Рэспублікі Беларусь увайшло 47 устаноў вышэйшай адукацыі. На першым месцы БДУ - 948-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу, ГрДУ імя Янкі Купалы займае 2-е месца ў Беларусі (2774 ў свеце), БНТУ - на 3 пазіцыі (3501). З поўнай табліцай вынікаў па Беларусі можна азнаёміцца на сайце рэйтынгу  http://www.4icu.org/by/.

Акрамя асноўнага рэйтынгу UniRank ў ліпені 2018 года апублікаваў вынікі 2018 Facebook University Rankings і 2018 Twitter University Rankings, якія ўтрымліваюць інфармацыю пра найбольш папулярныя супольнасці ўніверсітэтаў і каледжаў, уключаных у базу дадзеных uniRank, прадстаўленых у сацыяльных сетках Facebook і Twitter.

У цяперашні час толькі 63% ад агульнага ліку ўніверсітэтаў, якія ўключаныя ў базу дадзеных рэйтынгу, маюць афіцыйныя актыўныя старонкі на Facebook і 48,8% у Twitter. У дадзены рэйтынг з 47 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь увайшлі 17. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па выніках 2018 Facebook University Rankings заняў 11 пазіцыю і 2 пазіцыю у 2018 Twitter University Rankings.