Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 20 Кастрычнік 2015 10:19

Дипломы ГрГУ имени Янки Купалы вручили 90 магистрантам

9688 1

У Сенатарскай зале Новага замка 30 студзеня 2015 года адбыўся 18-ы выпуск магістрантаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Дыплом магістра атрымалі 90 выпускнікоў, з іх чатыры ўпершыню сталі магістрамі па спецыяльнасці «Адукацыйны менеджмент».

 

На цырымоніі ўручэння прысутнічалі прарэктары па навучальнай і навуковай працы, дэканы факультэтаў, супрацоўнікі ўніверсітэта і бацькі выпускнікоў.

З прывітальным словам да выпускнікоў магістратуры звярнуўся рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Дзмітрыевіч Кароль і адзначыў, што ў выпускнікоў пачынаецца новы этап у жыцці, які адкрывае новыя магчымасці, пажадаў ім быць гаспадарамі свайго жыццёвага шляху і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Андрэй Дзмітрыевіч уручыў дыпломы лепшым выпускнікам магістратуры –  пераможцам рэспубліканскіх конкурсаў і тым, хто працягне навучанне ў аспірантуры.

Таксама дыплом аб заканчэнні другой ступені вышэйшай адукацыі выпускнікам уручыў прарэктар па навучальнай працы Юрый Эдуардавіч Бялых, які падкрэсліў неабходнасць атрымання ступені магістра ў сучасным свеце для дасягнення новых мэтаў у прафесійнай дзейнасці і павышэння аўтарытэту ВНУ.

На ўрачыстую цырымонію былі запрошаны старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза працаўнікоў адукацыі і навукі Вера Віктараўна Грышэчка, намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Святлана Мікалаеўна Рахман, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюзаў працаўнікоў гандлю, магістр эканамічных навук Святлана Васільеўна Семянчук, намеснік старшыні Гродзескага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Георгіевіч Болтрык, якія павіншавалі выпускнікоў з заканчэннем магістратуры, уручылі ім дыпломы і пажадалі прадуктыўнай і паспяховай працы, самарэалізацыі і новых перамог.

Павіншаваў выпускнікоў з атрыманнем ступені магістра прафесар, доктар педагагічных навук Віктар Пятровіч Таранцей.

Ад імя выпускнікоў магістры філалагічных навук спецыльнасці «Журналістыка» Анжаліка Хурс і Алеся Шумовіч выказалі ўдзячнасць рэктару, навуковым кіраўнікам і выкладчыкам універсітэта за атрыманыя бясцэнныя веды і вопыт і пажадалі ім поспехаў і здароўя.

Музычнымі нумарамі выпускнікоў магістратуры павіншавалі студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Вікторыя Дзенісенка, аспірант педагагічнага факультэта Шэнь Пэн, студэнты факультэта мастацтваў і дызайну Ілля Астаповіч, Яўгеній Бяляўскі, Андрэй Панісаў і Яўгеній Захарка.